Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ЗАПРАШАЕМ У БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ГРУПЫ

Дата: 2 ноября 2021 в 11:43, Обновлено 6 марта 2023 в 15:01

   “Не проста ў словы я гуляю – 

                                                           На мове роднай размаўляю”

                                                                                               М. Мятліцкі

        

      У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад аграгарадка Абухава" працуюць  4  групы на беларускай  мове: 

першая малодшая ( з 2 гадоў да 3 гадоў) - 12 выхаванцаў;

сярэдняя з 4 гадоў да 5 гадоў) - 18 выхаванцаў;

старэйшая з 5 гадоў да 7 гадоў) - 19 выхаванцаў;

санаторная рознаўзроставая (з 4 гадоў да 6 гадоў) - 12 выхаванцаў.

     Педагагічнымі супрацоўнікамі ў гэтых групах надаецца вялікая ўвага навучанню дзяцей на роднай мове, авалоданню яе багаццем. У групах выхаванцы засвойваюць культуру свайго народа, у іх фарміруецца пачуццё нацыянальнай годнасці. Бо мы разумаем, что менавіта родная мова з’яўляецца сродкам духоўнага развіцця асобы дзіцяці.

        Нашы выхаванцы адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, гэта садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання і разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, у нашай установе адукацыі авалоданне правільным беларускім маўленнем ажаццяўляецца ў працесе арганізаванага навучання.

         Нашы педагогі лічаць, што далучаючы дзяцей да велічнай каштоўнасці і святыні свайго народа, роднай мовы, будзе садзейнчасць выхаванню ў іх грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.

    Калі ў вас, паважанныя бацькі, ёсць жаданне, каб вашы дзеці штодзённа чулі беларускую мову, далучаліся да традыцый, звычаяў беларускага народа,  шчыра запрашаем да нас.               

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.