Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Здароўезберагаючыя тэхналогіі

Дата: 20 октября 2020 в 10:03, Обновлено 15 февраля 2022 в 10:28

ВОСЕНЬ

Фізкультхвіліка

Мы лісточкі, мы лісточкі,прысесці на кукішкі

На галінках мы сядзелі,

Дзьмухнуў вецер – паляцелі.бегчы  па групе

Мы ляцелі, мы ляцелі,

На зямлю мы ціха селі.прысесці на кукішкі

Ветрык зноў нас напужаў,устаць,падняць рукі ўгару

Пад нябёсы нас падняў,                   рухі імі ўправа-улева

Пакружыў, пакружыў,пакружыцца на месцы

На зямлю нас апусціў.прысесці, заплюшчыць вочы.

(перароблена з інтернетвытокаў)

Пальчыкавая гімнастыка

Выйшлі пальчыкі гуляць,“крочыць” па сталу пальцамі рук

Сталі лісцікі збіраць.дакранацца “падушачкамі “ вялікіх

Жоўты, залаты, барвовы,                   пальцаў да астатніх

Ліст бярозавы, кляновы.                    загібаць пальцы на руцэ

Назбіралі, палічылізжымаць кулачкі

І ў кошык іх злажылі.пляснуць у далоні

(уласнага сачынення)

ГРЫБЫ

Фізкультхвілінка

Выхавальнік: Грыбочкі шакаладныя,    дзеці сядзяць на кукішках

                    Прыгожыя, прывабныя,       с заплюшчанымі вачыма

                    Вас у кошык я збяру

                     І да хаты аднясу.

Дзеці:       Ты спачатку нас знайдзі,        дзеці ўцякаюць

                   Ну, а потым і лаві!

(Л.С. Панамарова, перароблена)

Пальчыкавая гімнастыка

Мы па лесу йшлі,         стукаць кулачкамі адзін аб другі

Шмат грыбоў знайшлі:пералічваючы, загібаць пальцы

Падбярозавік,

Падасінавік,

Баравік,

Махавік

І лісічку.

Усе грыбочкі мы збяромгладзіць далонькі

І у кошык пакладзём.

А атрутны мухамор, не бярымахаць укзальным пальцам

І ў кошык не кладзі.

(уласнага сачынення)

АДЗЕННЕ. АБУТАК.

Фізкультхвілінка

З ранку на дварэ мароз,пляскаць па плячах

Адмарозіць можна нос. церсці нос

Каб не змерзлі нашы ножкі,       тупаць нагамі

Мама купіць  нам сапожкі.         выстаўляць кожную нагу на пятку

Будзем весела скакаць,прыгаць на месцы

Нашы ножкі саграваць.тупаць нагамі

(уласнага сачынення)

Пальчыкавая гімнастыка

Кую, кую, ножку,стукаць кулачок аб кулачок

Паеду ў дарожку.

Куплю чаравічкі,гладзіцьдалонькі

Малы, невялічкі.

Кую, кую, другую,стукаць кулачок аб кулачок

Паеду ў даўгую.гладзіць далонькі

Дарожка – даўгая,

А ножка - малая.зжымаць кулачкі

(з народнага)

ПРАДУКТЫ

Фізкультхвілінка

Каша ў полі раслаісці па кругу, узяўшыся за рукі

І на стол да нас прыйшла.

Будзем кашу разліваць,              “частаваць” гасцей

Гасцей кашай частаваць:

Мішку-таптышку,імітаваць рухі жывёл

Зайку-трусішку,

Лісічку-сястрычку,

Вявёрку-невялічку.

Смачна есці вам, звяры,             рабіць воплескі  -“талерачкі”

Нашы лепшыя сябры.

(уласнага сачынення)

Пальчыкавая гімнастыка

Мы купілі абаранкі,па чарзе загібаць пальчыкі на руках

Булкі, бублікі, буханкі,

Піражкі, батоны, плюшкі,

Хлеб, пячэнне і пампушкі.

 (В. Кныш, перароблена)

ПОСУД

Фізкультхвілінка

Пірагом з гарбатай                    развесці рукі, нахіліцца

Мішку частавала,“частаваць” гасцей

Сподачкі і шклянкірукі ў бокі

Са стала прыбрала,                    рабіць павароты ўправа-улева

Вымыла талерку,кружыцца вакол сябе

Кубачак і лыжку

І закалыхала “калыхаць” мішку

Зморанага мішку.

Т. Кляшторная

Пальчыкавая гімнастыка

Маша кашы наварыла,                 указальным пальцам правай рукі

Маша кашай усіх карміла,“мяшаць” у далоньцы левай

Маша кашу раздавала:                 абедзьве далонькі трымаць каўшом

Мышцы ў сподак налівала,         па чарзе загібаць пальцы

Жучку з кубка частавала,

У місцы – каша куранятам,

У карыце – парасятам.

Увесь посуд заняла,                      пляскаць у далоні

Усё да кроплі разліла.                  здуць “крошкі” з далонькаў

Н. Нішчава, перароблена

ЗІМА

Фізкультхвілінка

Раз – рука, два – рука                        па чарзе паказваць свае рукі

Лепім мы снегавіка.“ляпіць” сняжкі

Мы скаталі снежны ком:ісці па кругу, “катаць” ком

Вось такі –             паказаць вялікі ком

А затым скаталі ком ісці па кругу, “катаць” ком

Вось такі –          паказаць меньшы ком

А наверх паставім мыісці па кругу, “катаць” ком

Вось такі камок. паказаць маленькі камок

Вось і выйшаў, вось і выйшаў        тупаць нагамі

Снегавік – снегавічок.падскокваць на месце

(перароблена з інтернетвытокаў)

Пальчыкавая гімнастыка

Раз, два, тры, чатыры,                      лічыць пальчыкі

Мы з табой сняжок зляпілі,“ляпіць” сняжок

Круглы, моцны,                              зрабіць з пальцаў круг, зжаць кулакі

Вельмі гладкі,         пагладзіць далонькі

Гэта снег, а не аладкі.пасварыцца пальчыкам

Раз – падкінулі,падкінуць сняжок

Два – злавілі,пляснуць у далоні

Тры – прыгладзіліпагладзіць далонькі

І…разбілі.пляснуць у далоні

(уласнага сачынення)

ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

Фізкультхвілінка

Снег дарожкі замятае,“падмятаць” дорожку, ісці па кругу

Снежны ўзгорак вырастае.падняць рукі ўгару, стаць на наскі

Дзень за днём сняжок мяце,           махаць рукамі, кружыцца вакол сябе

Гурба снежная расце.ісці высока паднімаючы калені

Снег ідзе, снег ідзе,

А гурба не растае.

Будзем мы з гурбы з’язжаць,          бегчы па кругу

І са снежкамі гуляць.“кідаць” сняжкі

В. Кныш, перероблена

Пальчыкавая гімнастыка

Раз, два, тры, чатыры, пяць              загібаць пальцы

Мы на двор прыйшлі гуляць.“хадзіць” пальцамі па сталу

Снегавуху мы зляпілі,“ляпіць” камок

Птушак крошкамі кармілі,перабіраць пальцамі

З горкі потым мы з’язжалі,пацерці далонькі

А яшчэ ў снягу гулялі.пакруціць кулачкамі

В. Нішчава, перароблена

НОВЫ ГОД

Фізкультхвілінка

Ва ўсіх Новы год     ісці па кругу, узяўшыся за рукі

І ў нас Новы год.

Каля ёлачкі зялёнайкружыцца ў парах

Карагод, карагод.

Завітаў Дзед Марознахіляць тулава ўправа-улева

Ён прывёз падаркаў воз

Ён і цацак, і хлапушак,       пляснуць у далоні

І цукерак нам прывёз.падскокваць

 (перароблена з інтэрнэтвытокаў)

Пальчыкавая гімнастыка

Раз, два, тры, чатыры, пяцьзагібаць пальчыкі

Будзем ёлку прыбіраць:зжымаць кулачкі

Мы павесім шарыкі,    пагладзіць далонькі

Яркія ліхтарыкі,                                   рабіць “талерачкі”

Вясёлага Пятрушку,рабіць “ліхтарыкі”

Цацкі і хлапушкі.   пляскаць у далоні

(уласнага сачынення)

ПТУШКІ

Фізкультхвілінка

Да нашай кармушкі“лётаць” па групе

Прыляцелі птушкі:рабіць “пружынку”

Жвавыя сінічкі –  наклоны тулава ўправа-улева

Жоўтыя спаднічкі,                             

Раптам скача верабей,                     скакаць на дзвюх нагах з рухам

Пташка-прыгажуня,наперад

Паглядзіце, у яго рабіць махі рукамі

Шэрая кашуля.                                   павароты тулава ўправа-улева

Гэй, гэй, верабей,“лётаць” па групе

Падлятай да нас хутчэй.

(з народнага, перароблена)

Пальчыкавая гімнастыка

Птушка крылышкі злажыла,злажыць разам дзве далоні

Птушка пер’е ўсё памыла,гладзіць далоні

Птушка дзюбай павяла,зложанымі далонямі

Птушка зерняткі знайшла,паварочваць управа-улева

Птушка зерняткі паела,“кляваць” на далоньцы

Наша птушка паляцела.злажыць вялікія пальцы рук,

а астатнімі махаць, як крыламі

Н. Нішчава, перароблена

ХАТНІЯ ПТУШКІ

Фізкультхвілінка

Го, го, го, гусачок,ісці па кругу, махаць рукамі

Зрабі хлопчыку свісток,“граць” на дудцы

З беласнежнага пярапаглажваць сябе па руках

Ды з бліскучага крыла.пахлопваць па баках

І зрабіў ён, і падаў,рабіць “талерачкі”

І сыночак заіграў. “граць” на дудцы

(з народнага)

Пальчыкавая гімнастыка

Ішла качачка беражком,“крочыць” пальчыкамі па стале

Ішла шэрая па крутому,

Вяла дзетак за сабой:

І велькага, і меньшага,загібаць пальцы па парадку

І сярэдняга, і малога,

І самага любімага.

(з народнага)

ДЗІКІЯ ЖЫВЁЛЫ

Фізкультхвілінка

 Раз, два, тры, чатыры –                     крочыць на месцы

Зайчык вушкі натапырыў.падпрыгваць, паказваць вушкі зайкі

Ідзе з лесу воўк, воўк,                        ісці “воўчай хадой”

І зубамі шчоўк, шчоўк.        

Мы схаваліся ў кусты:прысесці на кукішкі, лічыць,

Зайка, я, і ты, і ты.паказваючы рукой адзін на другога

Ты ж, ваўчына, пачакай,седзячы, паграджаць пальцам

Як схаваемся – шукай!

(з народнага)

ЗДАРОЎЕ. ПРАДМЕТЫ ГІГІЕНЫ.

Фізкультхвілінка

 Зайка шэранькі сядзіць,прысесці на кукішкі

Тэлевізар ён глядзіць.паварочваць галаву управа-улева

Глядзіць час, глядзіць два,устаць, паварочваць тулава

Забалела галава.                                  схапіцца за галаву, пакачаць ёй

Забалелі яму вочкі,   закрыць рукамі вочы, пацерці іх

Ломіць спінку,            нахіляць тулава

Круціць ручкі.             кругавыя рухі рукамі

Лепей, зайка, не сядзі,паграджаць пальцам

Тэлевізар не глядзі,

Пойдзем, заінька, гуляць,рухацца па кругу з падскокамі

Будзем бегаць і скакаць.

(уласнага сачынення)

Пальчыкавая гімнастыка

Коцік прачынаеццапаказаць далонькі

Лапкамі ўмываецца.пагладзіць далонькі

Кветка прачынаецца,зрабіць “замок”, пальцы падняць

Росамі ўмываецца.пакруціць далонямі ў “замку”

Ну, а мы з сястрычкаюзжымаць-разжымаць далоні

Мыемся вадзічкаю.                     пляскаць у далоні

А. Мясткоўскі

НАСЯКОМЫЯ

Фізкультхвілінка

Водзяць пчолы карагод                       ісці па кругу, узяўшыся за рукі

І збіраюць смачны мёд.

А над кветкай блізка-блізка               “лётаць” па кругу

Чмель уецца вельмі нізка,                    прысесці на кукішкі

Ну а конік скок-паскокпадскокваць на дзвюх нагах

На зялёненькі лужок.

(уласнага сачынення)

Пальчыкавая гімнастыка

Любяць матылькі гуляцьз далоняў зрабіць “матылька”

І на кветачкі сядаць.махаць далонямі, як крыламі

Ну, а пчолкі вельмі любяцьпальцамі адной рукі

З кветачак нектар збіраць.стукаць па далоні другой

Муравей паўзе, паўзепаглажваць папераменна

І галінку ён вязе,кожную далонь

А страказа-разбойніцастукаць кулак аб кулак

За здабычай гоніцца.

(уласнага сачынення)

САДАВІНА

Фізкультхвілінка

Мы пасадзім грушкуісці па кругу, узяўшыся за рукі

Усе, усе.

Няхай наша грушка                             

Расце, расце.

Вырасці, ты, грушка,падняць рукі ўгару

Вось такой вышыні,

Вырасці, ты, грушка,                             

Вось такой шырыні.зрабіць шырокі круг

Будзем, будзем грушы                      падпрыгваць на месцы

Мы ірваць, ірваць.

Будзем, будзем грушамі“частаваць” адзін однага

Сяброў частаваць.

(з народнага)

Пальчыкавая гімнастыка

Цвёрда ведаюць усе дзеці                  хлопаць у далоні

Садавіны шмат у свеце:пералічваючы садавіну,

Яблыкі і апельсіны,загібаць пальцы

Абрыкосы, мандарыны

І бананы, і гранат

Вітамінаў месцяць шмат.

Есць і кісленькі лімонпакруціць кулачкамі

Для дзяцей карысны ён.

Т. Шарыгіна, перароблена

ГАРОДНІНА

Пальчыкавая гімнастыка

На гародзе у бабулізжымаць-разжымаць кулакі

Многа морквы і цыбулі,                     паглажваць далоні

Памідораў, агуркоў,                            пералічваць пальцы

Часнаку і буракоў.

Я на грады пабягу“бегчы” пальцамі па сталу

І бабулі памагу:

Моркву з рэпай прапалю,стукаць кулак аб кулак

А пасля гуркі палью.паглажваць далоні

Т. Кляшторная

ГОРАД. ВУЛІЦА. СВЕТЛАФОР.

Фізкультхвілінка

На вуліцы нашайрухацца па групе з рулямі ў руках

Машыны, машыны,

Малыя машыны,прысесці на кукішкі

Гіганты-машыны.устаць, падняць рукі ўгару

Гудуць грузавыя,рухацца з гукамі: у-у-у

Пыхцяць легкавыя,пых-пых-пых

Сігналяць, імчацца,біп-біп-біп

Нібыта жывая.

Гэй, машыны, поўны ход,крочыць на месцы

Я – прымерны пешаход:

Я спяшацца не люблюпаказаць рукой наперад

Вам дарогу саступлю!

Я. Тайц, перароблена

                     

ЛИТЕРАТУРА:

Саченко, А. Хрестоматия. Читаем детям / А. Саченко, Л. Смаль – Минск: Экоперспектива, 2015.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.