Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як сродак фізічнага, эстэтычнага i інтэлектуальнага выхавання дзяцей.
Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях. Вельмi важна навучыць сённяшнiх дзяцей з павагай ставiцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.
Яны мала чуюць родную мову ў шырокiм ужытку, а таму маюць бедны слоўнiкавы запас, iх маўленне знаходзiцца пад уплывам рускай мовы.
Хоць наша установа з яўляецца рускамоунай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавiта беларускага маўлення дзяцей.
Вялiкую ролю ў фармiраваннi грамадзянскiх рысаў характару дзiцяцi адыгрваюць беларускiя народныя гульнi. Яны цесна звязаны з побытам i працоўнай дзейнасцю людзе, прыродай. Некалi гульнi мелi культавыя функцыi, але з цягам часу страцiлi сувязь з абрадам i ператварылiся ў забаву.
Рухомыя народныя гульнi нарадзiлiся ў натуральным асяродзi i нашы продкi гулялi у iх на свежым паветры. У добрае надвор е яны праводзяцца на спартыунай пляцоўцы, або на групавых участках, часта выкарыстоуваюцца ў спартыўных святах, днях здароўя i часцей за ўсё суадносяцца з сезоннымi з явамi (Зiмовыя забавы», «Мароз», «Спартыўнае лета»).У большасцi выпадкаў гульнi з яўляюцца фiзiчнымi. Адны з iх маюць пэўныя традыцыйныя нормы слоўныя афармленнi, што робiць iх драматызаваннымi дзеяннямi. Другiя са строгiм размеркаваннем роляў у кожнаму, у якiх слова з яўляецца сiгналам для нейкага дзеяння.
Асаблiва хочацацца адзначыць гульнi-карагоды. Са спалучэннем мелодыi, слоў, рухаў яны садзейнiчаюць выхаванню цiкавасцi да беларускай народнай творчасцi. Да роднай мовы – «А мы проса сеялi», «Грушка», «Бярозка», «Агароднiк».
Акрамя таго многiя народныя гульнi(«Лянок», «Агароднiк») iмiтуюць асноўныя сельска-гаспадарчыя працэсы, тым самым рыхтуюць дзяцей да працы.
Амаль усе беларускiя народныя гульнi па фiзiчнай рухавасцi дзеляцца на гульнi малой, сярэдняй i вялiкай ступенi. Гульнi вялiкай рухавасцi - «Шэры кот», «Каршун», «Фарбы»; сярэдняй i малой-«Сляпы музыкант», «Гусi-лебядзi i воўк», “Рэдзька». Такi падзел дазваляе выкарыстоўваць iх ў адпаведнай частцы заняткаў, свята, ранiшняй гiмнастыкi.
Адзiн з адметных выхаваўчых сродкаў—народныя святы, прысвяткi i абрады.
Як правiла, тут дарослыя выконваюць вядучую роллю, а дзецi маюць магчымасць спяваць, скакаць, ладзiць гульнi,каб мова стала роднай, а дзецi
ведалi традыцыi i культуру свайго народа.
Каб ўявiць месца i ролю каляндарна- абрадных свят у культурнай спадчыне нашага народа, вуснай народнай творчасцi, неабходна ўмоуна падзялiць фальклёр на тры группы:
-пазаабрадавы: песнi, казкi, прыказкi i прымаукi, калыханкi i забаўлянкi, лiчылкi i заклiчкi;
-сямейна-абрадавы: радзiны, хрысцiны, вясельны;
-калядарна-абрадавыя: святы i прысвяткi восеньскага, зiмовага, вясновага, летняга перыядаў, пераходныя святы.
Каляндарна-абрадавыя святы- гэта вялiкi i цiкавы пласт народнай культуры.
Чаму каляндарныя? Таму, што яны iдуць cледам за сонцам i ствараюць гадавое кола, звязаны з працай, побытам, адпачынкам селянiна на працягу года.
Адзначу правядзенне фальклёрных святау ў дзiцячым садзе , якiя дапамагаюць дзецям пазнаваць традыцыi ,культуру свайго народа.
КАЛЯДЫ---праводзяць iгрышчы, дзе танцуюць, гуляюць, слухаюць казкi.
Рухомыя гульнi на фальклёрным свяце: «Каляды»:
- «КАЛЯДА».
Задачы: развiваць фiзiчныя здольнасцi,кемлiвасць, знаходлiвасць, уменне пераваасабляцца; выхоуваць пачуццё павагi да традыцыйных беларускiх свят, пачуццё калектывiзму.
Апiсанне гульнi: выбiраецца КАЛЯДА i старэйшы. Дзецi утвараюць паумесячык, кожны трымае у руках падарунак Калядзе(цацкi, малюнкi…).
Старэйшы прамауляе:
Ехала Каляда
У маляваным вазочку
На вароненькiм канёчку
Заехала Каляда (называе iмя удзельнiка гульнi, напрыклад Васiль).
Каляда: Васiль, Васiль, чым даруеш Каляду?
Хлопчык называе свой падарунак i аддае Калядзе.(Можна прапанаваць дарыць Калядзе фiзкультурныя падарункi-практыкаваннi з розным iнвентаром).
- «КАЗА».
Задачы: удасканальваць уменне выконваць дзеяннi у адпаведнасцi з тэкстам, садзейнiчаць развiццю рухальных здольнасцяу; выхоуваць пачуццё павагi да
Традыцыйных беларускiх свят.
Ход:
Дзецi-калядоушчыкi утвараюць паумесячык.Заходзiць дзед з казою.Дзед прамауляе:
Вось мы да вас iдзем
I казу вядзем!
Ну-ка, козачка,
Расхадiся-ка,Усяму двару пакланiся .ка
Дзецi:
Го-го-го, каза ,
Го-го-го шэрая!
Дзе каза нагой,
Там жыта каппой.
Дзе каза хвастом,
Там жыта кустом.
Дзе каза рогам,
Там жыта стогам.
Дзе каза бывае,
Там шчасце бывае(каза б е хвастом, тупае нагой, коле рогам).
Дзед:
Ну, каза, закладай рогi
Ды падбiрай ногi
З хаты выхадзi,
Бяду вынасi.
Каза упiраецца, пачынае калоць дзеда рагамi. А потым падае i ляжыць.
Дзед:
-«каб каза магла устаць , падарунак трэба даць.» Каза устае ,iдзе у скокi разам з дзецьмi.
3.Бел. нар. Гульня: « Цi быць нам у згодзе у гэтым годзе?».
Правiлы гульнi:
Дзецi стаяць парамi спiна да спiны. Па сiгнале яны паварочваюць голавы адзiн да аднаго: калi павярнулi у адзiн бок- жыць будуць у згодзе.
- Арэхi (Цот цi лiшка?)
- «Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.
«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.
У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.
— Каршун, каршун, што ты робіш?
— Ямку капаю.
— Нашто табе ямка?
— Каменьчыкі шукаю.
— Нашто табе каменьчыкі?
— Іголачкі вайстрыць.
— Нашто табе іголачкі?
— Мяшочкі шыць.
— Нашто табе мяшочкі?
— Каменьчыкі збіраць.
— Нашто табе каменьчыкі?
— Тваім дзеткам зубкі выбіваць.
Каршун ловіць качак.
- Золата (Скута, Кругавы i iнш.)
Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх — iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы («раздатчык») кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). «Адгадчык» павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.
- Арэхi (Цот цi лiшка?)
- «Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ. Арэхi (Цот цi лiшка?)
«Арэхi», або, як яе называлi, «Цот цi лiшка?» (гульня щ калядныя вечары). Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi — не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.
- Гульня «МЯДЗВЕДЗЬ».
Задачы: развіваць фізічныя здольнасці, кемлівасць, знаходлівасць; выхоўваць пачуццё калектывізму;
Абсталяванне: шапка і вяроўка для мядзведзя, шапка важака, бубен.
Апісанне гульні.
Выбіраецца мядзведзь (мішка важака і мядзведзя. Кожны важак і мядзведзь уносяць новыя элементы ў гульню. Для таго каб дзеці развівалі творчую фантазію, можна прапанаваць ім загадзя размер- кавацца па парах і падрыхтаваць новыя дзеянні.), важак, музыка. Узяўшыся за рукі, дзеці ўтвараюць паўмесячык. Важак прыводзіць мядзведзя ў памяшканне і вядзе яго да дзяцей. Побач стаіць музыка з бубнам. Важак прамаўляе:
—Мішка, павесялі народ! Пакажы нам, як жанчыны хлеб месяць.
Мішка паказвае. Дзеці паўтараюць усе яго рухі.
— Пакажы, як яны ідуць на поле працаваць?
Мішка ледзь ідзе, спыняецца, слухае, углядаецца ў неба, нюхае (дзеці робяць тое самае).
— Ну-ка, мішка, пакажы, як яны ідуць з поля дадому.
Мішка ідзе хутка, нават подбегам.
— Пакажы, як мужык дровы коле. Як касу нясе. Як косіць і г.д.
Важак прамаўляе:
—Дзякуй, мішка, павесяліў народ. Пайшлі.
Хоча вывесці мядзведзя, але той не ідзе, упіраецца.
—Дзеці, мішка вельмі любіць вясёлыя народныя гульні.
Мядзведзь і важак становяцца ў круг, вызначыўшы новага
«МАСЛЕНIЦА»
Масленiца –свята заканчэння зiмы, таму гаварылi: «Масленка зiму праводзiць, год- сустракае».
«Блiн гарыць».
Задачы: развiваць хуткасць рухау, спрыт, вынослiвасць; выхоуваць пачуццё калектывiзму, сумленнасць.
Апiсанне гульнi: назначаецца лавец.Педагог чэрцiць на зямлi круг, у якi становяцца дзецi. Лавец, стаушы спiной да круга на адлегласцi 2 м. гаворыць: « Блiн гарыць!». Усе выбягаюць з круга, але адразу ж iмкнуцца забегчы у яго зноу. Лавец стараецца дагнаць каго-небудзь.дакрануцца да яго рукой. Той, каго дагнау лавец, будзе вадзiць.
СПАРТЫУНЫЯ СПАБОРНIСТВЫ « З бабкай Параскай I бабкай Марылькай».
« Смачны блiн». Бабка Параска: « Каб вы сталi дужымi i спрытнымi, трэба спачатку блiноу паесцi. Трэба дабегчы да бабуляк, узяць блiн, абабегчы вакол бабак, вярнуцца назад.
ГУКАННЕ ВЯСНЫ.
Забава «СКАКАННЕ ЦЕРАЗ АГОНЬ»,
Задачы:практыкаваць у пераскокваннi цераз прадметы ; развiваць спрыт,смеласць.
Ход: часам на Гуканне вясны пры вогнiшчы спявалi гукальныя вяснянкi , вадзiлi карагоды, скакалi цераз касцёр. Гэта вогнiшча сiмвалiзавала канец зiмы, ачышчэнне зямлi.
- Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА».
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто болып іх знойдзе.
- Гульня «ЖУРАВЕЛЬ».
Задачы: практыкаваць ва ўменні трымаць раўнавагу; развіваць спрыт, увагу; выхоўваць хуткасць рэакцыі.
Абсталяванне: «масток» (даўжыня 2—3 м), шапка жураўля.
Апісанне гульні.
Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца журавель (хлопчык) ці жураўка (дзяўчынка). Дзеці па парах (пажадана, каб у пары былі хлопчык і дзяўчынка) становяцца паўмесяцам. Узяўшыся за рукі, яны падымаюць то правую, то левую нагу (імітуюць рухі жураўля). Журавель на некаторай адлегласці (3—4 м) важна ходзіць па «балоце».
Дзеці гавораць спакойна:
Як павадзіўся журавель
Да нашых канапель.
Такі-такі чубаты,
Такі-такі насаты!
Потым усе моцна прамаўляюць: «Хапай, журавель!», і першая пара хутка бяжыць па масточку цераз «балота». Журавель павінен дакрануцца рукой да дзяўчынкі, а калі жураўка — то да хлопчыка. Калі жураўлю пашанцуе, на яго месцы застаецца той, хто застаўся без пары. Гульня працягваецца.
Перад гульнёй пазначаецца «балота» і «масток»
(даўжынёй 2—3 м).
- У мядзведзя на бару
«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.
«ВЯЛIКДЗЕНЬ».
« Вялiкдзень-вялiкае гадавое веснавое свята. Ранiцай хадзiлi глядзець «гульню» сонца, пафарбаванымi яйкамi, гулялi « у бiткi», качалi iх, гушкалicя на арэлях, вадзiлi карагоды.Умывалiся вадой з чырвонымi яйцамi.
Дзецi на Вялiкдзень клiкалi дождж абрадавымi i магiчнымi песенькамi-заклiчкамi.
Гульнi: «Катаць яечкi».
Задачы: удасканальваць уменне пракочваць мяч па дошцы;
Развiваць хутксць рэакцыi, трапнасць, вакамер; выконваць сяброускiя адносiны памiж дзецьмi.
Апiсанне гульнi:усталяваць пад нахiлам дошчачку i прапанаваць дзецям па чарзе скочваць па ёй яйкi (мячыкi). Выйграе той, чыеё яечка, пушчанае з нахiлу, пройдзе самую большую адлегласць. Або выйграе той, хто зможа пусцiць яечка так ,кааб яно на хаду закранула яечкi яго сяброу.
«ЖАЛУБОК».
Задачы: удасканальваць навыкi качання мяча па дошцы; фармiраваць упэунанасць у сваiх сiлах.
Апiсанне гульнi:рыхтуем з кары цi з дрэва жалудок, клалi яго на пахiлым месцы i кацiлi па iм яйкi. Пры гэтым старалicя стукнуць яйка , якое пакацiу папярэднi гулец. Патрапiушы у яйка забiралi яго.
«ПЕРАПЁЛКА»,
Задачы: удасканальваць уменне выконваць iмiтацыйныя рухi, развiваць памяць.
Апiсанне гульнi: з удзельнiкау гульнi выбiраюць дзяучынку-перапёлку. Пасля бяруцца за рукi. Становяцца у кола, упусцiушы туды перапёлку, круцяцца, пяюць.
Кола: Устань, устань, перапёлачка,
Устань. Устань, маладзенькая.
Перапёлачка:Да я i устала, перапёлачка,
Да я i устала , маладзенькая.
Кола: Умыйся, умыйся, перапёлачка,
Умыйся, умыйся, маладзенькая.
Перапёлачка: Да, я умылася, перапёлачка,
Да я умылася, маладзенькая.
Кола Учашыся, учашыся,перапёлачка,
Учашыся, учашыся, маладзенькая.
Перапёлка: Да я учасалася,перапёлачка,
Да я учаслася, маладзенькая.
Кола: Узлажы сарочку, перапёлачка,
Узлажы сарочку, маладзенькая.
Перапёлка: Да я узлажыла, перапёлачка,
Да я узлажыла, маладзенькая.
Кола: У нашай перапёлкi залатыя пёркi,
Куды захацела, туды паляцела –
КУПАЛЛЕ-старажытнае абрадавае свята сонца i агню, бажаствоу урадлiвасцi i росквiту зямлi. Прымяреоувалася да летняга сонцастаяння. « Дзень
Адбаулення, ночы прыбауленне»,-кажуць у народзе i нездарма захавауся звычай наглядаць за свяцiлам, як «сонца грае».
«Купалiнка»-развiваць
узгодненасць рухау; выхоуваць пачуццё каллектывiзму,цiкавасць да народных гульняу.
Апicанне гульнi: сярод удзельнiкау гульнi выбiраюцца Купалiнка (дзяучынка) цi Купала (хлопчык). Дзецi iдуць кругам у карагодзе.Купалiнка падыходзiць да iх i пытаецца : «Чаму вы залатым замком замкнёны?».
Дзецi: «Мы Купалiнку чакаем. Залаты замочак адамкнём». Дзецi пускаюць Купалiнку у сярэдзiну карагода i пытаюцца:
Купалiнка, Купалiнка,
Ту-ту-ту!
Дзе ж твая дачка?
Ту-ту-ту!(Прытупваюць нагамi i пляскаюць у далонi)/
Купалiнка адказвае:
У полi кветачкi рве,
Кветачкi рве, вяночкi уе!
Дзецi тым часам iдуць карагодам i прамауляюць:
А нашай (-аму)( называюць iмя дзяучынкi цi хлопчыка)
Не хапiла вянца,
А ёй трэба чапца.
Купалiнка хуценька падбягае да дзяучынкi цi хлопчыка i надзявае яму чапец(звычайную шапку). Той выконвае ролю Купалiнкi цi Купалы.
«ВЕДЗЬМА».
Задачы:удасканальваць навыкi бегу з лоуляй i адхiленнем; развiваць хуткасць рэакцыi, спрыт; выхоуваць пачыццё каллектывiзму.
Абсталяванне: папарпць-кветка(галiнка дрэва цi кветачка), вяночак для Купалiнкi.
Апiсанне гульнi: з лiку удзельнiкау гульнi выбiраюцца ведзьма(дзяучынка) цi вядзьмар(хлопчык) I Купалiнка. Дзецi iдуць карагодам, у сярэдзiне якога стаiць Купалiнка, прамауляюць хорам:
Купалiнка. Купалiнка,
Купалiнка наша,
Дай нам золата багата.
Купалiнка адказвае:
-Дам вам папараць-кветку,
Будзеце багаты,Багаты
На увесь белы свет.
Дае аднаму з удзельнiкау папараць-кветку. Потым Купалiнка гаворыць:
Вядзьмар (цi ведзьма) iдзе,
Папараць- кветку адбярэ.
Дзецi iмгненна утвараюць паумесячык i хаваюць рукi за спiну, нiбыта хаваюць папараць-кветку. Ведзьмар павiнен адгадаць, у каго знаходзiцца падарунак Купалiнкi. Як толькi ён пакажа на таго. Хто хавае кветачку папарацi, той уцякае ад ведзьмара i iмкнецца аддаць кветачку Купалiнцы. Калi яму удаецца,ён выконвае ролю Купалiнкi, калi не- ведзьмара.
«ВОГНIШЧА»
Задачы: развiваць хуткасць рэакцыi, уменне арыентавацца у навакольных абставiнах, спрыт; выхоуваць смеласць.
Апiсанне гульнi: забiваецца калок у зямлю, да яго прывязваецца вяроука даужынёй у паутара-два метры. Вакол складваюцца розныя рэчы( мячыкi, скакалкi, лапатачкi i iнш.) Выбiраецца вартаунiк, астатнiя-пажарнiкi. Яны становяцца вакол вогнiшча i пачынаюць прамауляць хорам: «Гарыць, палае, ратунку не мае! Дапамажыце патшыць!»(2-3 разы). Пасля гэтых слоу кожны бяжыць да калка, кааб схапiць адну якую-небудзь рэч. А вартаунiк адной рукой трымае вяроуку, а другой рукой iмкнецца дакрануцца да каго-небудзь. Той, да каго ён дакранууся, становiцца вартаунiком, гульня працягваецца.
«ГАРЭЛЫШ»
Задачы:удасканальваць навыкi хуткага бегу, хуткасць рэакцыi; выхоуваць смеласць i пачуццё калектывiзму.
Апiсанне гульнi: выбiраецца гарэлыш. Дзецi становяцца пара за парай, уперадзе спiною да iх стаiць гарэлыш. Ён павiнен азiрацца. Гарэлыш гаворыць : «Гару». Дзецi адказваюць: «Гары, гары ясна, кааб не пагасла!»
Пасля гэтых слоу апошняя пара падзяляецца, абягае вакол усiх удзельнiкау i гарэлаша, кааб зноу аб яднацца. Гарэлыш iмкнецца злавiць аднаго з iх.
Калi ён зловiць, тады становiцца з другiм удзельнiкам параю уперадзе iншых, а гарэлышам становiцца той, хто адбiуся ад пары.