Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

19 жніўня адбылася музычная забава «Яблычны Спас»

Дата: 23 августа 2022 в 18:58, Обновлено 13 сентября 2022 в 12:42
112 просмотров

Выхаванцы з вялізным задавальненнем гралі, танцавалі, чыталі вершы пра яблыкі і спявалі песні, знаёміліся з народнымі прыкметамі і прыказкамі.

Цётка Ганна расказала дзецям, што ў жніўні святкуюць тры Спасы. Першы прысвечаны новаму ўраджаю мёда і называецца Мядовы. Другі - Яблычны, даўней свежыя яблыкі можна было есці толькі пасля гэтага свята. Трэці Спас - Хлебны ці Арэхавы, таму што пяклі першы каравай з мукі новага ўраджаю, і ў канцы жніўня спелі арэхі. Дзеці даведаліся, што ў свята Яблычнага Спасу прынята асвяшчаць плады новага ўраджаю, пазнаёміліся з прыкметамі народнага каляндара. Даведаліся, што з гэтага дня вечары становяцца халаднейшымі, птушкі рыхтуюцца да пералёту ў вырай.

Варона Карлаўна прыгатавала для дзяцей цікавыя конкурсы і эстафеты.

У завяршэнне забавы Яблынька пачаставала ўдзельнікаў сваімі румянымі дарамі, бо нездарма ў народзе гавораць «Яблычны Спас яблык прыпас». У падзяку за пачастункі дзеці ўпрыгожылі Яблыньку яркімі стужачкамі.

 Гэты дзень у садзе прайшоў весела, выхаванцы з радасцю дзяліліся ўражаннямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.